Rondo
Дурань · Rondo

Дурань анлайн, з жывымі гульцамі

Гульня, якую ведаюць усе: хадзі, адбівайся, падкідвай — і не застанься з картамі на руках. Удваіх або за сталом на чацвярых, сапернік знаходзіцца за секунды.

Бясплатна. Без акаўнта, пошты і пароля — усталюй і гуляй.

Дурань

У праграме

Дурань 1Дурань 2Дурань 3

Чаму варта гуляць у Rondo

1Падкідны дурань: хады, адбой, падкідванне і козыр — усё як за кухонным сталом.
2Адзін на адзін або ўчатырох за адным сталом; пустыя месцы займае камп’ютар.
3Гульня па перапісцы: хадзі, калі зручна, Rondo нагадае, што твой ход.
4Чат па-беларуску, сябры, рэваншы, рэйтынгавыя сезоны.

Як гуляць

Мэта

Пазбавіцца ўсіх карт. Хто апошнім застаўся з картамі на руках — той дурань. Пераможцы няма, ёсць толькі адзін, хто прайграў.

Ход і адбой

Той, хто ходзіць, кладзе карту; той, хто адбіваецца, б’е яе старэйшай картай той жа масці або любым козырам. Астатнія могуць падкідваць карты тых вартасцей, што ўжо ляжаць на стале. Хто не змог адбіцца — забірае ўсе карты.

Калода і канец гульні

Пасля кожнага ходу ўсе дабіраюць да шасці карт, пакуль ёсць калода. Калі яна скончылася, гульцы без карт выходзяць з гульні, пакуль не застанецца адзін.

Як гэта працуе

  1. Усталюй Rondo і націсні на гульню. Без рэгістрацыі.
  2. Сапернік сядае за стол за секунды — жывы гулец або камп’ютар, калі нікога няма побач.
  3. Павітайся ў беларускім чаце, кідай выклік сябрам, а калі няма часу — гуляй па перапісцы.

Пытанні

Па якіх правілах гуляюць у Rondo?

Падкідны дурань на 36 карт з козырам: пасля першага ходу падкідваць могуць усе, акрамя таго, хто адбіваецца.

Гэта бясплатна?

Так. Усе гульні ў Rondo бясплатныя; манеты і касметыка — па жаданні і ніяк не ўплываюць на раздачу карт.

Можна згуляць з сябрам?

Так. Кінь выклік сябру, падзяліся кодам пакоя або адкрый стол у чаце — далучыцца зможа любы.

У што яшчэ гуляюць

Гэтая старонка на іншых мовах