Дартс анлайн, з жывымі гульцамі
Тры дроцікі за падыход, ад 501 да нуля, фініш у падвойны сектар. Цвёрдая рука на сэнсарным экране і жывы сапернік за секунды.
Бясплатна. Без акаўнта, пошты і пароля — усталюй і гуляй.
У праграме


Чаму варта гуляць у Rondo
Як гуляць
Мэта
Скінуць лік з 501 роўна да нуля раней за саперніка.
Кіданне
Кожны падыход — тры дроцікі. Адзінарныя, падвойныя, трайныя сектары і «яблычак» лічацца як на сапраўднай мішэні; палёт дроціка залежыць ад таго, наколькі роўна ты цэлішся і адпускаеш.
Фініш
Апошні дроцік мусіць трапіць у падвойны сектар (або ў «яблычак»). Сышоў ніжэй за нуль ці на адзінку — перабор, і лік вяртаецца да ранейшага.
Як гэта працуе
- Усталюй Rondo і націсні на гульню. Без рэгістрацыі.
- Сапернік сядае за стол за секунды — жывы гулец або камп’ютар, калі нікога няма побач.
- Павітайся ў беларускім чаце, кідай выклік сябрам, а калі няма часу — гуляй па перапісцы.
Пытанні
«Дартс» у Rondo — гэта бясплатна?
Так. Усе гульні ў Rondo бясплатныя. Манеты і касметыка — па жаданні і ніяк не ўплываюць на правілы.
Ці трэба рэгістравацца?
Не. Усталюй праграму і націсні «Дартс» — профіль створыцца сам. Пазней можна прывязаць акаўнт Google або Apple, каб не страціць яго пры змене прылады.
«Дартс» — можна гуляць з сябрамі?
Так. Кінь выклік сябру, падзяліся кодам пакоя або гуляй па перапісцы з тым, хто жыве ў іншым часавым поясе.