Rondo
Більярд · Rondo

Більярд-васьмёрка анлайн, з жывымі гульцамі

Цэлься, выберы сілу, забі сваю групу і абвясці васьмёрку. Фізіка лічыцца на серверы, аднолькава для абодвух — сапернік за сталом праз секунды.

Бясплатна. Без акаўнта, пошты і пароля — усталюй і гуляй.

Більярд

У праграме

Більярд 1Більярд 2

Чаму варта гуляць у Rondo

1Жывы сапернік за секунды — а калі нікога няма побач, камп’ютар адразу.
2Гульня па перапісцы: хадзі, калі зручна, Rondo нагадае, што твой ход.
3Чат па-беларуску, сябры, рэваншы, рэйтынгавыя сезоны.
4Штодзённыя заданні і дасягненні — кожная партыя ідзе ў залік.

Як гуляць

Мэта

Забіць усе сем шароў сваёй групы — суцэльныя або паласатыя, — а потым васьмёрку.

Разбіццё і групы

Разбіццё нічога не вырашае, пакуль шар не ўпаў у лузу; першая група, забітая пасля разбіцця, — твая. Пакуль забіваеш — б’еш далей; прамахнуўся — стол пераходзіць саперніку.

Фолы

Біток у лузе, першы дотык да чужой групы або ўвогуле ні да якога шара — сапернік атрымлівае шар у руку. Васьмёрка, забітая заўчасна або з фолам, — прайграная партыя.

Як гэта працуе

  1. Усталюй Rondo і націсні на гульню. Без рэгістрацыі.
  2. Сапернік сядае за стол за секунды — жывы гулец або камп’ютар, калі нікога няма побач.
  3. Павітайся ў беларускім чаце, кідай выклік сябрам, а калі няма часу — гуляй па перапісцы.

Пытанні

«Більярд» у Rondo — гэта бясплатна?

Так. Усе гульні ў Rondo бясплатныя. Манеты і касметыка — па жаданні і ніяк не ўплываюць на правілы.

Ці трэба рэгістравацца?

Не. Усталюй праграму і націсні «Більярд» — профіль створыцца сам. Пазней можна прывязаць акаўнт Google або Apple, каб не страціць яго пры змене прылады.

«Більярд» — можна гуляць з сябрамі?

Так. Кінь выклік сябру, падзяліся кодам пакоя або гуляй па перапісцы з тым, хто жыве ў іншым часавым поясе.

У што яшчэ гуляюць

Гэтая старонка на іншых мовах